Усе навіны

Анцілеўскі ў «Хапаэле» Хайфа будзе зарабляць каля 12 тысяч долараў да выплаты падаткаў

29 студзеня, 09:26

Як стала вядома «Трыбуне» беларускі нападнік «Хапаэля» з Хайфы Дзмітрый Анцілеўскі будзе зарабляць у ізраільскім клубе блізу 12 тысяч долараў да выплаты падаткаў.

Пры гэтым у камандзе адсутнічаюць прэміяльныя, аднак «Хапаэль» забяспечвае гульца кватэрай і машынай.

Адзначым, што ў БАТЭ заробак Анцілеўскага складаў блізу трох тысяч долараў без уліку прэміяльных.