Усе навіны

Узбекістан Хусанава, Абдзіхолікава і Умарава прайшоў у 1/4 фіналу Кубка Азіі, абгуляўшы Тайланд.

30 студзеня, 17:52

Зборная Узбекістан прайшла ў 1/4 фіналу Кубка Азіі.

У матчы 1/8 фіналу каманда абгуляла зборную Тайланда (2:1).

Адзначым, што ў складзе Узбекістана выступаюць тры экс-гульцы чэмпіянату Беларусі – Шахбоз Умараў, Бабур Абдзіхолікаў і Абдукадзір Хусанаў.

24-гадовы Умараў выступаў за «Энергетык-БДУ» і БАТЭ, на дадзены момант ён з'яўляецца гульцом «Ардабасы». 26-гадовы Абдзіхолікаў гуляў за «Энергетык-БДУ», зараз таксама зʼяўляецца гульцом «Ардабасы». 19-гадовы Хусанаў таксама выступаў за «Энергетык-БДУ», гэтым летам ён перайшоў у французскі «Ланс».