Все новости

Трапатоні – найлепшы футбольны трэнер 1980-х гадоў па версіі FourFourTwo

4 лютага, 10:10

Першае месца заняў італьянец Джавані Трапатоні, які з 1980 па 1989 год выйграў пяць чэмпіянатаў Італіі, Кубак Італіі, Кубак уладальнікаў кубкаў, Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў і Міжкантынентальны кубак з «Ювентусам» і «Інтэрам».

На другім месцы былы галоўны трэнер «Мілана» Арыга Сакі, на трэцім – легенда «Ліверпуля» Боб Пэйслі.

Топ-10 выглядае наступным чынам:

1. Джавані Трапатоні

2. Арыга Сакі

3. Боб Пэйслі

4. Эрнст Хапель

5. Гус Хідынк

6. Юп Дэрваль

7. Браян Клаф

8. Алекс Фергюсан

9. Энца Беарзот

10. Мішэль Ідальга