Усе навіны

Крышціяну Раналду споўнілася 39 гадоў

5 лютага, 11:20

Сёння споўнілася 39 гадоў форварду саудаўскага «Аль-Насра» і зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду.

Раней ён таксама выступаў за «Спортынг», «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэал» і «Ювентус». 3-разовы чэмпіён Англіі, па 2 разы выйграваў чэмпіянаты Англіі і Італіі.

Раналду 5 разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў, 4 разы – клубны чэмпіянат свету, 2 разы – Суперкубак УЕФА, выйграваў Кубкі і Суперкубкі Іспаніі, Англіі і Італіі. З «Аль-Насрам» ён стаў пераможцам арабскай Лігі чэмпіёнаў.

Таксама разам са зборнай Партугаліі ён выйграў чэмпіянат Еўропы і Лігу нацый. 5 разоў ён атрымліваў «Залаты мяч», 3 разы яго прызнавалі найлепшым футбалістам свету па версіі ФІФА.

Статыстыка гульца тут.