Усе навіны

Буцько пра спарынг з «Нёманам»: «Хацелася б лепшай формы, але мяне выбіла з каляіны хвароба»

7 лютага, 22:41

Нападнік мазырскай «Славіі» Аляксандр Буцько пракаментаваў спарынг супраць «Нёмана» (2:2).

– Што атрымалася і не атрымалася рэалізаваць сёння?

– Каб адказаць на гэтае пытанне, хутчэй за ўсё, трэба спачатку разабраць гульню, глядзець, аналізаваць. Наш трэнерскі штаб данясе да каманды, што атрымлівалася, а што не, на што больш трэба рабіць акцэнт, ну а наша задача як футбалістаў у першую чаргу выконваць устаноўкі трэнерскага штаба.

– Як ты лічыш, сёння ўстаноўка трэнерскага штаба была выкананая?

– Цяжка судзіць. Трэнеры паглядзяць гульню, вырашаць і дэталёва давядуць усе аспекты да каманды.

– Ці цяжка было сёння гуляць з колаў, пасля далёкай дарогі?

– Два дні мы былі ў двухразовых трэніроўках, атрымалі добрую нагрузку. Трэнерскі штаб папярэджваў, што будзе цяжкавата, і выконваць устаноўку дзесьці трэба за кошт характару, дзесьці на валявых. Так, сёння было не проста, але гэта перадсезонная падрыхтоўка, і гэтага варта чакаць у такіх спарынгах.

– Што скажаш пра гульню суперніка?

– Добрая, баявая каманда. Адзін з лідараў чэмпіянату. У мінулым годзе каманда заняла другое месца, захавалі свой касцях каманды. Гуляюць, навязваюць. У першым тайме пераважна гуляў асноўны склад, хлопцы згулянй. У другім – выйшлі хлопцы маладзей і ў некаторых аспектах было прасцей.

– Іван Сяргеевіч адзначыў, што ты паступова набіраеш кандыцыі. Як ты сам ацэньваеш сваю падрыхтоўку і фізічную форму?

– Хацелася б лепш. Мяне выбіла з каляіны хвароба. Я прыхварэў спачатку адзін раз і выбыў з агульнай групы, потым адразу ж другі раз. Цяпер праз трэніроўкі я набіраю сваю форму, і з кожным днём усё становіцца лепш і лепш.

– Другую гульню запар ты забіваеш, наперадзе мінскае «Дынама». Ці можна заўзятарам спадзявацца на чарговы гол у тваім выкананні?

– У першую чаргу мая задача – прыносіць карысць камандзе. Не важна гэта будуць галявыя перадачы, захаванне мячоў або галы. Для сябе я, вядома ж, стаўлю мэту забіваць і буду старацца гэта рабіць. Хачу радаваць нашых заўзятараў сваімі галамі! – сказаў Буцько.