Усе навіны

12 краін хочуць адхіліць каманды з Ізраілю з-за палестынскага канфлікту

8 лютага, 13:23

Некалькі краін заклікалі ФІФА адхіліць каманды з Ізраіля.

Як паведамляе Sky News, футбольныя асацыяцыі 12 краін Блізкага Усходу, напрыклад, Палестыны, Катара і Саудаўскай Аравіі, напісалі ліст з заклікам адхіліць каманды з Ізраіля ад міжнароднага футбола, пакуль не спыніцца канфрантацыя з Палестынай. Ініцыятыву ўзначаліў прэзідэнт Федэрацыі футбола Заходняй Азіі Алі бін аль-Хусэйн.

Калектыўны ліст быў адпраўлены ўсім членам ФІФА і шасці рэгіянальным канфедэрацыям, уключаючы УЕФА.

Футбольная асацыяцыя Ізраіля заклікала футбольных кіраўнікоў адхіліць прапанову і пажадала Іарданіі ўдачы ў фінале Кубка Азіі супраць Катара.

«Я спадзяюся, што ФІФА не будзе ўмешваць у футбол палітыку. Мы супраць уцягвання палітычных пытанняў у футбол і спорт у цэлым.

Мы сканцэнтраваны толькі на футбольных пытаннях, і наша мара – прайсці кваліфікацыю на чэмпіянат Еўропы ў 2024 годзе. Я з нецярпеннем чакаю міру ва ўсім свеце», – кажа кіраўнік Футбольнай асацыяцыі Ізраілю Ніў Гольдштэйн.