Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «Люксембург даўно не карлік, зборнай Беларусі ў Лізе нацый будзе складана»

8 лютага, 22:07

Беларускі журналіст Уладзіслаў Татур падзяліўся меркаваннем пра вынікі лёсавання Лігі нацый-2024/25, якое прайшло 8 лютага. Згодна з ёй, Беларусь згуляе ў групе С3 з Балгарыяй, Люксембургам і Паўночнай Ірландыяй.

«Не ведаю, пра што зараз зборная Балгарыі, але Паўночная Ірландыя – моцная каманда, фізічна магутная, з вопытам топ-турніраў і трэнерам, які добра ведае сваю зборную, а Люксембург даўно не карлік і для нас нязручны супернік. Будзе складана», – напісаў Татур.