Усе навіны

Карлас Алос: «Зборная Беларусі можа пазмагацца за перамогу ў групе Лігі нацый»

9 лютага, 08:31

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос пракаментаваў вынікі лёсавання Лігі нацый.

– Магло быць лепш, але магло быць і горш. Наша група такая, якая ёсць. У цэлым я задаволены, але, канешне, я змагу больш сказаць пасля дэталёвага аналізу супернікаў і матчаў. Магу сказаць, што нам трэба сур'ёзна рыхтавацца.

Мы ведаем, што Люксембург дабіўся сур'ёзнага прагрэсу ў апошнія гады. У іх ёсць шанц адабрацца на ЕЎРА.

Паўночная Ірландыя – гэта каманда, якая заўсёды вельмі моцная фізічна. Нам трэба будзе максімальна выкласціся ва ўсіх матчах, каб прэтэндаваць на перамогу ў групе.

Лічу, што мы можам пазмагацца за перамогу ў гэтай групе.

– Што вы можаце сказаць аб зборнай Балгарыі?

– У Балгарыі багатая футбольная гісторыя, хоць у апошні час каманда і не можа пахваліцца добрымі вынікамі. Гэта таксама сур'ёзны сапернік з вопытнымі футбалістамі. У цэлым у нас даволі роўная група, і рашаючае значэнне будуць мець дробныя дэталі. У цэлым я задаволены, але нам трэба сур'ёзна рыхтавацца, – сказаў Алос.