Усе навіны

Стаў вядомы расклад матчаў зборнай Беларусі ў Лізе нацый-2024/25

9 лютага, 14:29

Стаў вядомы расклад матчаў зборнай Беларусі ў Лізе нацый-2024/25.

Падапечныя Карласа Алоса пачнуць кваліфікацыю з умоўна дамашняга паядынку супраць каманды Балгарыі. Усе гульні пройдуць увосень 2024-га.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

5 верасня. Беларусь – Балгарыя

8 верасня. Люксембург – Беларусь

12 кастрычніка. Беларусь – Паўночная Ірландыя

15 кастрычніка. Беларусь – Люксембург

15 лістапада. Паўночная Ірландыя – Беларусь

18 лістапада. Балгарыя – Беларусь