Усе навіны

Гвардыёла – найлепшы трэнер 2010-х па версіі FourFourTwo, Фергюсан – 3-й, Клоп – 4-й

10 лютага, 11:33

Брытанскае выданне FourFourTwo склала рэйтынг найлепшых трэнераў 2010-х гадоў.

У яго ўвайшлі як трэнеры зборных, гэтак і клубныя.

Першае месца ў спісе заняў дзейны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пэп Гвардыёла. Другое заняў былы трэнер зборнай Іспаніі Вісэнтэ Дэль Боске. На трэцім радку – Алекс Фергюсан, які ўзначальваў «Манчэстэр Юнайтэд».

Топ-10 выглядае наступным чынам:

1. Пеп Гвардыёла («Барселона», «Баварыя», «Манчэстэр Сіці»)

2. Вісэнтэ Дэль Боске (зборная Іспаніі)

3. Алекс Фергюсан («Манчэстэр Юнайтэд»)

4. Юрген Клоп (дортмундская «Барусія», «Ліверпуль»)

5. Дзідзье Дэшам («Марсель», зборная Францыі)

6. Зінедзін Зідан («Рэал»)

7. Жазэ Маўрынью («Інтэр», «Рэал», «Чэлсі», «Манчэстэр Юнайтэд», «Тотэнхэм»)

8. Йоахім Леў (зборная Германіі)

9. Карла Анчэлоці («Чэлсі», «ПСЖ», «Рэал», «Баварыя», «Напалі», «Эвертан»)

10. Дыега Сімяонэ («Катанія», аргенцінскі «Расінг», «Атлетыка»)

Поўны спіс з 32 трэнераў тут.