Усе навіны

Сяргей Гурэнка: «У групе зборнай Беларусі па Лізе нацый вельмі моцна прагрэсуе Люксембург»

12 лютага, 21:31

Беларускі спецыяліст Сяргей Гурэнка падзяліўся меркаваннем аб суперніках зборнай Беларусі па групе ў Лізе нацый.

Нагадаем, Беларусь згуляе з Люксембургам, Балгарыяй і Паўночнай Ірландыяй.

– У гэтай групе вельмі моцна прагрэсіруе Люксембург. У Паўночнай Ірландыі год на год не даводзіцца. Ну і балгары, хаця выступілі вельмі слаба ў апошняй адборачнай групе. Але балгары ёсць балгары. Па мне – сярэдняя група, усе каманды роўныя, з усімі можна гуляць, – сказаў Гурэнка.