Усе навіны

Экс-гулец зборнай Партугаліі Мейра: «Думаю, Марозаў можа праявіць сябе ў партугальскім футболе»

12 лютага, 22:04

Былы футбаліст зборнай Партугаліі Фернанду Мэйра падзяліўся меркаваннем аб пераходзе беларускага форварда Уладзіслава Марозава ў партугальскую «Ароку».

– Гэта не гранд, але добрая каманда, стабільны і сур'ёзны клуб. Ведаю, што Марозаў – фізічна моцны і хуткі нападаючы, і, думаю, ён можа праявіць сябе ў партугальскім футболе, – сказаў Мейра.