Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Яўсеенка: "Люксембург – адна з наймацнейшых зборных у нашай групе Лігі нацый"

12 лютага, 23:09
1

Трэнер зборнай Беларусі Павел Яўсеенка падзяліўся меркаваннем аб групе Лігі нацый, у якую ўвайшлі каманды Люксембурга, Паўночнай Ірландыі і Балгарыі.

– На мой погляд, нармальная, працоўная група, дзе мы зможам і будзем змагацца за самыя высокія месцы. З пазітывам глядзім у будучыню.

Калі ўлічваць мінулыя матчы, дык апошнім часам Люксембург – адна з наймацнейшых зборных у нашай групе. Не будзем забываць, што туркам яны ўпусцілі перамогу ў самым канцы. Вельмі сур'ёзная каманда.

Што да Паўночнай Ірландыі, то там выдатная, мабільная каманда. У Балгарыі шмат тэхнічных футбалістаў.

– Атрымліваецца, слабых супернікаў у групе няма?

– Роўная група. Відавочных фаварытаў і аўтсайдэраў я не бачу, – сказаў Яўсеенка.