Усе навіны

Волкаў пра лёсаванне Лігі Нацый: «Для мяне ўсе супернікі роўныя. Калі будзем верыць у сябе, то можам дасягнуць самых высокіх вынікаў»

13 лютага, 10:39

Абаронца зборнай Беларусі і падпісант за рэжым Захар Волкаў пракаментаваў лёсаванне Лігі Нацый.

Нагадаем, што Беларусь згуляе з Паўночнай Ірландыяй, Люксембургам і Балгарыяй.

– Як ацэніш супернікаў у Лізе нацый?

– Добрая група. Плюс-мінус каманды аднаго ўзроўню. Будзе цікава пазмагацца.

– Зборная Беларусі – фаварыт групы?

– Я адказваю за сваю каманду. Для мяне ўсе супернікі роўныя. Як паказалі апошнія гульні, калі будзем верыць у сябе і адзін у аднаго, то можам дасягнуць самых высокіх вынікаў.

– Ці можна сказаць, што пашанцавала з супернікамі?

– Цяпер усе ўмеюць гуляць у футбол. З усімі няпроста гуляць і без розніцы, Зборная якога статусу.

– З Балгарыяй і Паўночнай Ірландыяй пару гадоў таму сустракаліся. Чым яны запомніліся?

– Калі мы гулялі з Балгарыяй, я назіраў толькі па тэлевізары і моцна не памятаю гульню. Толькі запомніўся прыгожы гол пашы Савіцкага. З Паўночнай Ірландыяй быў двойчы ў запасе, яны запомніліся моцнымі фізічнымі дадзенымі. Футбалісты гуляюць у добрых чэмпіянатах, на высокім узроўні. У любым выпадку будзе няпроста, але ўсё магчыма, – сказаў Волкаў.