Усе навіны

Касцючонак пра перамогу над «Нёманам» па булітах: «Хацелі ўзяць перамогу ўлегцы, але гэта была не найлепшая гульня «Юнацтва»

14 лютага, 23:48

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак пракаментаваў вынік гульні з Нёманам» (3:2 ПБ).

– Віншую ўсю каманду і балельшчыкаў з перамогай! У нашым выкананні была не найлепшая гульня, шмат эмоцый патрацілі ў гульні з салігорскім «Шахцёрам», шмат гулялі ў цела, а на гэты раз хацелі ўзяць перамогу ўлегцы. Трэба паважаць кожнага саперніка і выкладвацца на ўсе 100 працэнтаў.

– Здалося, што пасля першай прапушчанай шайбы на кагосьці замахнуліся клюшкай.

– Не, проста наглядна паказаў, як абаронца павінен трымаць клюшку.

– У большасці дапусцілі некалькі выхадаў «адзін у нуль», гэта не дапушчальна?

– Мікіта Мытнік малайчына, правёў добры матч. А ў астатнім – выдатна згуляла брыгада меншасці суперніка.

– Іван Серада закінуў першую шайбу на дарослым узроўні, як ацаніце прагрэс маладога гульца?

– Віншую Ваню! Ён стараецца, гуляе, дзесьці ў яго з-за ўзросту нейкія рэчы яшчэ не атрымліваюцца. Але тое, што закінуў прыгожую і важную шайбу, малайчына!

– Як ацаніце гульню Аляксандра Папкова?

– Ён уліваецца ў каманду, свае ролю і задачы выконвае.