Усе навіны

Руні можа правесці баксёрскі паядынак

14 лютага, 23:45

Былы форвард «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Англіі Уэйн Руні разглядае магчымасць правядзення баксёрскага паядынку, паведамляе Mirror.

38-гадовы ангелец у апошнія тыдні правёў перамовы з кампаніяй Misfits Boxing, справамі якой займаецца баксёр і музыка KSI і прамоўтэр Калле Зауэрланд.

Перамовы тычыліся ўдзелу Руні ў адным з маючых адбыцца спаборніцтваў Misfits Boxing.

У мінулым месяцы экс-нападаючы быў звольнены з пасады галоўнага трэнера «Бірмінгема». Цяпер ён задумваецца над тым, каб змяніць футбольныя буцы на баксёрскія пальчаткі.

Былы футбаліст узважвае ўсе варыянты, чакаючы, ці з'явіцца іншая прапанова пасады коуча пасля яго працы ў «Бірмінгеме», «Дзі Сі Юнайтэд» і «Дэрбі Каўнці». Ён заўсёды быў заўзятым фанатам бокса, а ў дзяцінстве – чальцом аматарскага баксёрскага клуба ў Ліверпулі.

На Misfits Boxing не дзейнічаюць правілы Брытанскай баксёрскай рады, таму Руні не будзе супернічаць на прафесійным узроўні. У падзеях, якія транслююцца на струменевым канале DAZN з аплатай за прагляд, спаборнічаюць знакамітасці.