Усе навіны

Раналду зраўняўся з Месі па колькасці галоў не з пенальці

15 лютага, 10:52

«Аль-Наср» перамог «Аль-Фейху» ў першым матчы 1/8 фіналу Азіяцкай Лігі чэмпіёнаў – 1:0.

Адзіны гол у сустрэчы на 81-й хвіліне забіў Крыштыяну Раналду. Гэта яго 713-ы мяч не з пенальці ў кар'еры – столькі ж у Ліянеля Месі. Партугалец у сярэднім забівае такі гол раз у 138 хвілін, аргентынец – на 121 хвіліну.

Усяго на працягу кар'еры Роналду наперадзе – 874 галы ў 1205 матчах. Месі мае 821 мяч у 1047 сустрэчах.

Па дакладных ударах з пенальці наперадзе Раналду – 161 супраць 108 мячоў. Статыстыка 39-гадовага партугальца тут.

Сезон у МЛС для «Інтэра» Маямі стартуе 22 лютага. Статыстыка 36-гадовага Месі тут.