Усе навіны

Месі цалкам аднавіўся пасля траўмы і гатовы да старту сезона ў МЛС

17 лютага, 14:18

Форвард «Інтэр Маямі» Ліянэль Месі аднавіўся пасля траўмы, паведаміў галоўны трэнер каманды Херарда Марціна. Футбаліст гатовы да пачатку новага сезона.

«Ён цалкам аднавіўся. Сапраўды, мы паступова даём яму гульнявы час. Ён адыграў амаль 60 хвілін (у таварыскім матчы з «Ньюэлс Олд Бойз» – заўв.). Думаю, ён гатовы да старту чэмпіянату», – сказаў Марціна.

У ноч на 22 лютага «Інтэр Маямі» правядзе стартавы матч у рэгулярным чэмпіянаце МЛС. Каманда будзе прымаць «Рэал Солт-Лэйк».