Усе навіны

Гардзейчук пра пераход у «Табол»: «Падпісаць мяне моцна хацелі, таму што я мог гуляць не ў статусе легіянера»

17 лютага, 19:42

Ураджэнец казахстанскага горада Сарань, беларускі паўабаронца брэсцкага «Дынама» Міхаіл Гардзейчук расказаў пра тое, як выбіраў паміж брэсцкім «Дынама» і казахстанскім «Таболам».

«Агент патэлефанаваў, сказаў прыехаць у гатэль, я прыехаў, ён сказаў: «Вось квіткі на самалёт, праз тыдзень мы вылятаем у Казахстан на перамовы». Потым ён ператэлефанаваў і сказаў, што нам прапануюць меншы заробак, я хацеў адмовіцца, але ён пераканаў клуб не мяняць умовы. Мы прыляцелі, сустрэліся з акімам вобласці – ён самы галоўны чалавек там.

Ён там расказваў, як я забіваў, я нават сам ужо не памятаў. Падпісаць мяне моцна хацелі, бо я мог гуляць не ў статусе легіянера. Пагадзіліся на заробак і тэрмін кантракту, якія я хацеў без праблем.

А перад гэтым у мяне сустрэча была з брэсцкім «Дынама». Яны даюць кантракт падпісваць, прашу даць час падумаць, пакрыўдзіліся, мусіць. Яшчэ і казалі, хто трэнер галоўны. З Мінска з імі звязаўся, пагаварыў і на наступную раніцу падпісаў кантракт з Казахстанам», – кажа Гардзяйчук.