Усе навіны

Уладальнік «Мілана» пракаментаваў чуткі пра продаж клуба: «Не збіраюся сыходзіць, я яшчэ доўга тут буду»

17 лютага, 23:23

Уладальнік «Мілана» Джэры Кардынале абверг чуткі пра магчымы продаж клуба.

«Хачу катэгарычна заявіць — гэта абсалютная няпраўда. Я тут надоўга. У мяне ёсць праца, якую я мушу выканаць.

Я хачу вярнуць клуб на вяршыню Серыі А і Еўропы, і я не спынюся перад дасягненнем гэтых мэт. Калі мы іх дасягнем — я захачу дасягнуць іх яшчэ раз.

Піолі? Тое, што я незадаволены на пэўным этапе, не абавязкова азначае звальненне трэнера. Я лічу, што Стэфана робіць добрую працу ў цяжкай сітуацыі, з вельмі абноўленай камандай, і я не паддаюся спакусе звольніць кагосьці толькі для таго, каб нешта змяніць.

Чэмпіянат яшчэ доўгі, усё можа адбыцца, пабачым. Нам трэба шмат што палепшыць, напрыклад, сітуацыю з траўмамі. Усім, пачынаючы з мяне, трэба працаваць лепей.

Але я не збіраюся сыходзіць, я яшчэ доўга тут буду. Ніхто не хоча перамагаць больш за мяне», — сказаў Кардынале.

Нагадаем, амерыканскі бізнэсмэн набыў мажарытарную частку акцый міланцаў у чэрвені 2022-га.