Усе навіны

Левандоўскі абагнаў Вілью і Анры ў спісе найлепшых бамбардзіраў «Барселоны» – наперадзе Лінекер, Піке і два паўабаронцы

18 лютага, 13:33
1

Учора, 17 лютага, «Барселона» перамагла на выездзе «Сельту» ў матчы 25-га тура чэмпіянату Іспаніі – 2:1.

Адзін з мячоў каталонцаў на рахунку Роберта Левандоўскі, для якога гэты гол стаў 50-м у футболцы «блаўгранас» з моманту трансферу ў ліпені 2022-га.

Дзякуючы гэтаму 35-гадовы паляк абагнаў у спісе найлепшых бамбардзіраў клуба Давіда Вілью (48) і Цьеры Анры (49).

Наперадзе Гары Лінекер (51), Жэрар Піке (53), Мікаэль Лаўдруп (54), Андрэс Іньеста (57) і Ёхан Кройф (60).

Абагнаць як мінімум Лінекера нападаючы зможа ўжо ў наступную сераду, 21 лютага, калі «Барселона» згуляе на выездзе супраць «Напалі» у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.