Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «Прыкладаем максімальныя намаганні, каб матчы Лігі нацый праходзілі ў Беларусі»

19 лютага, 08:09

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч падзяліўся меркаваннем аб гульнях зборнай Беларусі.

– Можа, нешта вядома аб матчах нацыянальнай зборнай дома?

– У сакавіку мы згуляем з Чарнагорыяй у Турцыі, а з Мальтай, па іх запрашэнні, у іх. Улетку запланаваны іншыя таварыскія матчы. Яшчэ працуем над тым, якія гэта будуць сyпернікі. І пытанне, дзе зможам з імі згуляць.

– Як думаеце, ці атрымаецца Лігу Нацый прывезці ў Беларусь?

– Мы прыкладаем максімальныя намаганні. Рашэнне Выканкама УЕФА па гэтым пытанні не прынята. Казаць нешта, вядома, немагчыма. Але я, як і ўсе беларускія заўзятары, чакаем зборную дома, на нашых стадыёнах, – сказаў Васілевіч.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.