Усе навіны

Раман Бягуноў: «Добрая гульня ў абароне, паспяховая рэалізацыя – і шанец у Беларусі ў Лізе нацый будзе»

19 лютага, 17:50

Гулец мінскага «Дынама» Раман Бягуноў падзяліўся сваімі чаканнямі ад супернікаў Беларусі па групе Лігі нацый.

– Як вы ацанілі вынікі гэтага лёсавання? Што можаце сказаць пра шанцы беларускай каманды?

– Я лічу, што шанцы адназначна будуць. І зноў-такі, цікава назіраць за тым жа Люксембургам, які N-ную колькасць гадоў таму ўспрымаўся як хлопчык для біцця. І тое, куды яны спрагрэсавалі зараз, і тое, як яны гуляюць – гэта годна павагі.

Балгарыя, Паўночная Ірландыя... У прынцыпе, як паказала тая ж гульня са Швейцарыяй, мы гулялі другім нумарам, але пры пэўным збегу абставін, добрая гульня ў абароне, паспяховая рэалізацыя – і я думаю, шанец будзе. Трэба будзе паглядзець далей, каб не было траўм, каб футбалісты, на якіх галоўны трэнер разлічвае, былі даступныя. Але безнадзейнасці няма, 100 адсоткаў.

– Як бы вы ацанілі шанцы Беларусі выйграць гэтую групу?

– Я не буду ацэньваць у адсотках, але веру, што могуць без нейкіх глабальных сумневаў. Так, гэта як і футбол, пэўныя нюансы, збег абставінаў. Але гэта і не як было ў адборах, калі табе трапляецца Германія, Францыя, і ты ў прынцыпе разумееш, што можна наступнае лёсаванне праводзіць. А тут – працовая група, працовы варыянт, – сказаў Бягуноў.