Усе навіны

Эдэн Азар: «Раналду будзе забіваць да 50, але я аддаю перавагу стылю гульні Месі»

19 лютага, 19:00

Былы гулец «Рэала» Эдэн Азар распавёў пра сваё бачанне найлепшага футбаліста свету.

«Як па мне, то Месі лепш, калі казаць пра футбол. Але ў людзей розныя меркаванні на гэты конт.

Раналду – вялікі бамбардзір, які прыносіць сваім камандам трафеі. Паглядзіце на гэтага хлопца – яму 39 і, паверце мне, ён будзе забіваць да 50.

Што тычыцца мяне, то я аддаю перавагу стылю гульні Месі, але самым вялікім лічу Зідана», – сказаў Азар.

Раней бельгіец казаў, што аддае перавагу баўленню часу з сябрамі, картамі і півам, а не стылю жыцця Раналду.

У кастрычніку 2023-га 33-гадовы Азар абвясціў пра завяршэнне кар'еры.