Усе навіны

Кроос абвясціў пра вяртанне ў зборную Германіі

22 лютага, 17:00
1

Паўабаронца «Рэала» Тоні Кроас абвясціў, што ён вяртаецца ў зборную Германіі.

«Я буду зноў гуляць за Германію з сакавіка. Чаму? Таму што мяне папрасіў трэнер зборнай (Юльян Нагельсман – заўв.), я гатовы да гэтага, і я ўпэўнены, што каманда на чэмпіянаце Еўропы здольная значна на большае, чым большасць лічыць», – напісаў Кроас у інстаграме.

2 ліпеня 2021 года Кроас абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў зборнай Германіі. Ён зрабіў гэта пасля паражэння ад Англіі (0:2) у 1/8 фіналу Еўра-2020.

34-гадовы Кроас правёў 106 матчаў за зборную Германіі і забіў 17 мячоў. Статыстыка гульца тут.

На дамашнім для сябе Еўра-2024 Германія згуляе ў групе А з камандамі Шатландыі, Венгрыі і Швейцарыі. Да гэтага каманда правядзе таварыскія матчы з Францыяй (23 сакавіка) і Нідэрландамі (26 сакавіка).