Усе навіны

Жэрар Піке: «Месі – найлепшы гулец у гісторыі футбола. Пасля перамогі на ЧС у гэтым няма сумневаў»

23 лютага, 23:56

Экс-аднаклубнік Месі Жэрар Піке лічыць Ліянэля лепшым футбалістам у гісторыі.

«Месі – найлепшы гулец у гісторыі футбола.

Не толькі ў Іспаніі, а ўвогуле ўсе фанаты хацелі, каб Месі выйграў заслужаны чэмпіянат свету. Усе тыя, хто толькі з-за чэмпіянату свету сумняваўся ў тым, што Месі – лепшы ў гісторыі... Думаю, гэтыя сумневы больш не маюць сэнсу.

Месі вывеў «Барселону» на новы ўзровень. Бачу Месі шчаслівым, у добрай форме і спрыяльным росту папулярнасці футбола ў Амерыцы», – сказаў Піке.