Усе навіны

«Ардабасы» Сяднёва па пенальці прайгралі Суперкубак Казахстана

25 лютага, 17:17

25 лютага ў Анталіі адбыўся Суперкубак Казахстана паміж «Ардабасы» Аляксандра Сяднёва і «Таболам».

Асноўны час матчу скончыўся (1:1), а ў серыі пенальці каманда беларускага спецыяліста пацярпела паражэнне (4: 5).

Адзначым, што беларускі нападнік Усевалад Садоўскі, які выступае за «Ардабасы» рэалізаваў свой пенальці.