Усе навіны

Мікалай Шарснёў: «Спадзяемся на найхуткае паслабленне санкцый у дачыненні да нашай краіны і футбалістаў»

27 лютага, 16:31

Старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў падвёў вынікі «Кубка Развіцця».

– Беларусы ў мінулым розыгрышы «Кубка развіцця» засталіся без медалёў, у гэтым – бронза і золата...

– Трэба перш за ўсё сказаць пра тое, што праведзеная праца, зыходзячы з вынікаў, якія мы атрымалі, бачная і відавочная. Але бачым і тое, над чым трэба працаваць. Я наведаў практычна ўсе матчы нашых каманд. І U16, і U17. Працы непачаты край. Мы прынялі многія рашэнні індывідуальна для абедзвюх зборных.

Для таго, каб была сыгранасць, каб гэтыя хлопцы адчувалі адзін аднаго, у 2024-м і 2025-м гадах мы будзем шчыльна працаваць у гэтым напрамку. Бачым, што расіяне і іншыя хлопцы больш сыграныя. Яны пачынаюць раней разам выступаць у зборнай з 12-13 гадоў. Мы ж, на жаль, толькі з 15-ці гадоў. Два гады мы губляем. Нагнаць потым? За кошт аб'ёму трэніровак – праблема, за кошт якасці трэніровак, але і ў астатніх камандах трэніруюцца.

– Прадстаўнікі УЕФА былі з намі на «Кубку развіцця». Гэта добры знак?

– Так, гэта добры знак. Гаворыць пра тое, што мы паслядоўна будзем рухацца ў бок развіцця футбола. Спадзяемся на найхуткае паслабленне ўсіх санкцый у дачыненні да нашай краіны і ў дачыненні да нашых футбалістаў, – сказаў Шарснёў.