Усе навіны

Васільеў пра АБФФ: «Высокая верагоднасць, што футбольная сітуацыя дзяржавы ў дзяржаве будзе папраўлена на нарадзе ў Лукашэнкі»

29 лютага, 11:50

Супрацоўнік прапагандысцкага Sputnik.by Руслан Васільеў падзяліўся меркаваннем аб нарадзе Аляксандра Лукашэнкі, якая прысвечана беларускаму футболу.

– Вось цікава ж! Сёння Лукашэнка праводзіць нараду па развіцці беларускага футбола, аб чым паведамляюць амаль усе СМІ, тэлеграм-каналы.

Але на сайце і канале АБФФ ні гу-гу. І гэта мяне натхняе!

Значыць, высокая верагоднасць, што футбольная сітуацыя дзяржавы ў дзяржаве будзе папраўлена, – сказаў Васільеў.