Усе навіны

Хёйлунд, Сака і Фодэн намінаваныя на званне найлепшага гульца лютага ў АПЛ

29 лютага, 17:40

АПЛ абвясціла намінантаў на званне найлепшага гульца і трэнера чэмпіянату ў лютым.

Сярод гульцоў намінаваныя Філ Фодэн («Манчэстэр Сіці»), Жааа Гомес («Вулверхэмптан»), Паскаль Грос («Брайтан»), Расмус Хёйлунд («Манчэстэр Юнайтэд»), Радрыга Муніз («Фулхэм»), Букая Сака («Арсенал») і Олі Уоткінс («Астан Віла»).

Сярод трэнераў намінаваныя Пеп Гвардыёла («Манчэстэр Сіці»), Мікель Артэта («Арсенал») і Эрык тэн Хаг («Манчэстэр Юнайтэд»).

«Манчэстэр Сіці» ў 5 матчах лютага 4 раз перамог, 1 раз згуляў у нічыю. «Манчэстэр Юнайтэд» перамог 4 разы, 1 матч прайграў. «Арсенал» выйграў 4 матчы з агульным лікам 18:2.