Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Ардабасы» Сяднёва разграміў «Шахцёр», «Елімай» Корзуна і «Атырау» Жукоўскага падзялілі ачкі і іншыя матчы

2 сакавіка, 18:35

1-2 сакавіка праходзяць матчы 1-га тура чэмпіянату Казахстана з удзелам беларускiх футбалiстаў.

1 сакавіка

«Астана» Макса Эбонга ў Алматы перамагла «Жэніс» Дзяніса Грачыхі і Сяргея Волкава (2:0). Эбонг адгуляў матч цалкам, Волкаў выйшаў у старце і быў заменены на 76-й хвіліне, Грачыха ўсю гульню правёў на лаўцы запасных.

«Кайсар» Руслана Юдзянкова, Васіля Соўпеля і Дзмiтрыя Барадзіна прайграў «Актабэ» Дзмiтрыя Бяссмертнага (1:3). Юдзянкоў, Соўпель і Барадзін выйшлі ў стартавым складзе і адыгралі ўвесь матч. На 30-й хвіліне Барадзін атрымаў жоўтую картку. Бяссмертны пачаў гульню на лаўцы, але выйшаў на замену на 89-й хвіліне.

2 сакавіка

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна ў гасцях саступіў «Кайрату» (1:2). Беларус правёў на полі ўвесь матч.

«Елімай» Мікіты Корзуна і Мікалая Золатава ў Паўладары згуляў унічыю з «Атырау» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча, Мікіты Сцяпанава і Мікалая Сігневіча (0:0). Беларусы гаспадароў адгулялі матч цалкам, Корзун атрымаў жоўтую картку на 25-й хвіліне. У гасцей Хаткевіч і Сігневіч усю гульню правялі на полі, Сцяпанаў выйшаў на замену на 71-й хвіліне, Стасевіч не патрапіў у заяўку.

«Ардабасы» Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага разграміў «Шахцёр». Беларус пачаў гульню на лаўцы і выйшаў на замену на 65-й хвіліне.

Таксама «Табол» абыграў «Туран» (2:0).

Рэйтынг казiно

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...