Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Жэніс» Грэчыхi выйграў у «Шахцёра»

7 сакавіка, 15:00

5-7 сакавіка праходзяць матчы 2-га тура чэмпіянату Казахстана з удзелам беларускіх футбалістаў.

5 сакавіка

«Жэтысу» Антона Шрамчанкі ў Алматы прыняў «Астану» Макса Эбонга i саступiў 0:2. Эбонг адыграў матч цалкам i аддаў пас на першы мяч. Шрамчанка таксама правёў увесь матч на полі і вызначыўся голам на 75-й хвіліне, які быў адменены пасля прагляду VAR.

6 сакавіка

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна ў гасцях перамог «Кайсар» Руслана Юдзянкова, Васіля Соўпеля і Дзмітрыя Барадзіна. Бярозкін адыграў увесь матч і змог аформіць дубль у вароты саперніка. Юдзянкоў і Барадзін правялі ўсе 90 хвілін на полі. У першым тайме Юдзянкоў зарабіў жоўтую картку. Соўпель выйшаў на поле за 17 хвілін да канца матча. Ніводны з беларускіх гульцоў «Кайсара» не вызначыўся выніковымі дзеяннямі.

«Атырау» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча, Мікіты Сцяпанава і Мікалая Сігневіча згуляў унічыю з «Аррдабасы»(1:1) Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага. Хаткевіч і Сігневіч правялі поўны матч, Стасевіч выйшаў на поле на 74-й хвіліне, Сцяпанаў правёў усю гульню ў запасе. Усевалад Садоўскі выйшаў на замену на 81-й хвіліне.

«Елімай» Мікіты Корзуна і Мікалая Золатава ў гасцях прайграў «Таболу» (4:2). Корзун правёў цэлы матч, Золатаў быў заменены пасля 1-га тайма.

7 сакавіка

«Жэніс» Дзяніса Грэчыхi і Сяргея Волкава выйграў у «Шахцёра». Грэчыха ўсё 90 хвілін правёў на лаўцы запасных. Волкаў выйшаў на замену на 76-й хвіліне матча, выніковымі дзеяннямі беларус не адзначыўся.