Усе навіны

Васілевіч пра нежаданне Літвы гуляць з Беларуссю: «Няхай яны за сябе адказваюць, калі не захочуць, нам будзе ад гэтага толькі лепш»

7 сакавіка, 20:40

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч пракаментаваў словы прэзідэнта федэрацыі футбола Літвы Эдгараса Станкявічуса пра тое, што жаночая зборная краіны адмовіцца ад матчаў з Беларуссю, з якой раней патрапіла ў адну групу адбору чэмпіянату Еўропы.

Нагадаем, што зборная Беларусі трапіла ў групу C1. Яе саперніцамі стануць каманды Літвы, Кіпра і Грузіі.

«Мы гатовы гуляць, мы будзем рыхтавацца да гэтых матчаў. Што да саперніка, то няхай яны за сябе адказваюць, калі не захочуць, нам будзе ад гэтага, магчыма, толькі лепш. Кожны прымае для сябе сваё рашэнне, мы настроены і будзем гуляць. Калі адмовяцца, то асаблівага расстройства не будзе ў нас. Ёсць кампетэнтныя органы УЕФА, якія прымуць, я ўпэўнены, справядлівае і дакладнае рашэнне», – сказаў Васілевіч.