Усе навіны

«Ліверпуль» сочыць за вінгерам «Вулверхэмптана»

11 сакавіка, 14:51

Вінгер «Вулверхэмптана» Пэдру Нету трапіў у сферу інтарэсаў «Ліверпуля», паведамляе The Telegraph.

Мерсісайдцы сочаць за футбалістам. Чакаецца, што «ваўкі» захочуць атрымаць за свайго гульца больш за 60 млн фунтаў.

Нету пачаў прафесійную кар'еру ў «Браге». За «Вулверхэмптан» ён выступае з лета 2019 года пасля пераходу з «Лацыё» за 17,9 млн еўра. Яго кантракт з клубам дзейнічае да 30 чэрвеня 2027-га.

У гэтым сезоне Пэдру вызначыўся 3 галамі і 10 асістамі ў 23 матчах за клуб. Статыстыка і трансферная гісторыя 24-гадовага партугальца тут.