Усе навіны

Іван Біёнчык: «Славія» не можа канкураваць за футбаліста з «Дынама» або з Жодзіна. Тых, каго мы хацелі, мы атрымалі»

13 сакавіка, 08:49

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пракаментаваў трансферную палітыку каманды ў цяперашняе міжсезонне.

– Калі зірнуць на селекцыйную палітыку клуба, вы абапіраецеся на футбалістаў, з якімі ўжо працавалі. Чаму прытрымліваецеся такога вектара?

– Я б не сказаў, што гэта нейкі вектар. Мне нават складана адказаць на гэтае пытанне. У тым годзе ў нас былі нюансы датычна прыходу людзей у каманду. Мала хто хацеў да нас ісці. У гэтым сезоне такога не было. Шмат хлопцаў хацелі перайсці ў Мазыр. Ёсць запыты на тыя ці іншыя пазіцыі, ёсць людзі, якія вольныя на рынку, – мы іх і запрашаем. Нам складана дыктаваць нейкія ўмовы. Мы не можам канкураваць за футбаліста з «Дынама» або з Жодзіна. Тых, каго мы хацелі, мы атрымалі, – сказаў Біёнчык.