Усе навіны

Экс-гулец «Белшыны» Часнакоў: «Вырашыў перайсці ў Беларусь за тры гадзіны, было вельмі страшна»

13 сакавіка, 11:27

Казахстанскi нападаючы «Табола» Іслам Часнакоў згадаў, як гуляў у Беларусі за «Белшыну».

– «Белшына» – не самы вядомы клуб у Беларусі. Тым не менш, ты заўсёды цёпла адклікаешся аб гэтай камандзе. Калі пераходзіў туды, уяўляў варыянт з вяртаннем у Казахстан і ці думаў, што «Белшына» стане для цябе нейкім трамплінам?

– Шчыра, было вельмі страшна. Я вырашыў перайсці ў Беларусь за тры гадзіны. У той дзень днём мы ехалі на цягніку са збораў з «Алтаем», а ўвечары нам пішуць, што клуб збанкрутаваў і трэба шукаць новую каманду. Ужо ўвечар у мяне былі думкі аб пераходзе. За некалькі гадзін я вырашыў, што трэба з'яжджаць, а на наступны дзень вылецеў у Мінск праз Астану. Я месяц праходзіў прагляд у «Белшыне», пасля чаго падпісаў кантракт.

– Чым табе запомніўся перыяд у Беларусі і чаму ён стаў важным у тваёй карʼеры?

– У дублі «Алтая» я заўсёды быў любімчыкам і ўвесь час выходзіў на поле. Знаходзіўся ў зоне камфорту. Плыў па цячэнні, нікому нічога не даказваў. Калі пераехаў у Беларусь, мяне ніхто ня ведаў, гэта новая краіна, іншыя людзі. Тады я зразумеў, што прыйшоў час. Было вельмі страшна: ты ў далечыні ад дома, нікога вакол не ведаеш.

– Пасля добрага сезона ў «Белшыне», ты праходзіў прагляд у «Каспіі», але да кантракту не дайшло. Што не атрымалася?

– Не ведаю, навошта я тады ехаў на прагляд. Унутры адчуваў, што хачу застацца ў «Белшыне», бо галоўны трэнер і касцяк засталіся ў камандзе. Падумаў, што мне яшчэ рана рабіць вялікі скок з другой лігі Беларусі ў прэмʼер-лігу Казахстана. Правёў адну гульню на зборах, пасля чаго на трэніроўцы нехта наступіў мне на палец. Я не надаў гэтаму значэння і згуляў яшчэ дзве гульні, пасля чаго ўжо не мог гуляць. Зрабілі рэнтген і выявілі расколіну на пальцы. На той момант «Белшына» мяне чакала, кіраўніцтва казала: «Залечвай траўму і прыязджай да нас». Вырашыў вярнуцца і праз два дні пасля рэнтгена набыў білеты назад у Мінск. Я хутка прывык і палюбiў Беларусь. Быў дружны калектыў, мяне атачалі добрыя людзі.

– Адчуў розніцу, калі «Белшына» выйшла ў вышэйшую лігу Беларусі?

– Мы не маглі згуляць нават унічыю ў першых пяці матчах. Было цяжка, але трэнерскі штаб знайшоў словы і абʼяднаў каманду. Прыйшла вера ў сябе, і па выніку мы выратаваліся ад вылету і дайшлі да паўфіналу Кубка Беларусі, – сказаў Часнакоў.