Усе навіны
Video

Дулуб пра прапушчаны яго ЛНЗ мяч: «Футбаліст «Дняпра-1» падыграў сабе рукой, VAR не адрэагаваў, крыўдна»

13 сакавіка, 12:08

Галоўны трэнер ЛНЗ беларус Алег Дулуб пракаментаваў эпізод з прапушчаным голам у матчы з «Дняпром-1» (1:1) ва УПЛ.

«Я стараюся не каментаваць рашэнне суддзяў. Аднак у нашым матчы ў пачатку атакі, якая завяршылася ўзяццем варот ЛНЗ, футбаліст «Дняпра-1» літаральна за некалькі метраў ад тэхнічнай зоны падыграў сабе мяч рукой (ВІДЭА).

Гэта бачылі ўсе, але свісток арбітра прамаўчаў, ніяк не адрэагавала і сiстэма VAR, якая працавала ў Кавалёўцы. Крыўдна», – сказаў Дулуб.

ЛНЗ знаходзіцца на 8-й пазіцыі ва УПЛ. Наступны матч – 23 сакавіка дома з «Мінаем», каляндар тут.