Усе навіны

Старшыня АБФФ Шарснёў: «Задача зборнай Беларусі – не ніжэйшае за другое месца ў групе Лігi нацый»

14 сакавіка, 15:09

Старшыня АБФФ Мікалай Шарстнёў расказаў, якая мэта стаіць перад зборнай Беларусі ў розыгрышы Лігі нацый-2024/25.

«Задача вызначаная – не ніжэйшае за другое месца ў групе Лігi нацый. Акрамя таго, паралельна трэнеру пастаўленая задача выбудаваць сістэму падрыхтоўкі па адзінай канцэпцыі ўсіх узростаў – ад 15 гадоў да нацыянальнай каманды», – паведаміў Шарстнёў.

Нагадаем, па выніках лёсавання Беларусь апынулася ў групе С1, дзе сустрэнецца з сапернікамі з Люксембурга, Балгарыі і Паўночнай Ірландыі.