Усе навіны

Васілевіч пра санкцыі: «Афіцыйныя хатнія матчы за мяжой забіраюць шмат сродкаў – гэта пакуль немагчыма змяніць»

15 сакавіка, 10:41

Першы намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч расказаў пра уплыў санкцый на фінансавае становішча арганізацыі.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– З-за санкцый у фінансавым плане сур'ёзна федэрацыя пакутавала?

– Безумоўна, ужо шмат разоў адзначалася, што асноўныя напрамкі выдаткаў федэрацыі – гэта арэнда палёў, лагістыка, гасцініцы. Нажаль, гэта пакуль немагчыма змяніць. Правядзенне афіцыйных дамашніх матчаў за мяжой забірае шмат сродкаў.

– Наогул няма пацяпленняў ніякіх у гэтых адносінах?

– Сёння на Канферэнцыі прысутнічалі дэлегаты УЕФА і ФІФА. Ніхто не закрыты, усе гатовы да дыялогу, гатовы мець зносіны. Адзначаюць, што існуе шэраг іншых абставін, якія могуць быць вырашаны толькі на самым высокім узроўні кіраўніцтва УЕФА і ФІФА.

– З імі няма дыялогу?

– Гэта механізм дастаткова бюракратычны. Дыялог ёсць, але гэта не тое рашэнне, якое прымаецца за дзень-два. Трэба разумець, што названыя мной арганізацыі знаходзяцца пад палітычным ціскам розных несяброўскіх сіл. Наша задача - спакойна і планамерна працаваць. Мы спрабуем паказаць усім, хто да нас прыязджае, нашу інфраструктуру, – сказаў Васілевіч.