Усе навіны

17-гадовы Кубарсі з «Барселоны» атрымаў дэбютны выклік у зборную Іспаніі, Ямаль, Хаселу і Марата – таксама ў спісе на сакавіцкія матчы

15 сакавіка, 16:50

Зборная Іспаніі аб'явіла заяўку на сакавіцкія таварыскія матчы.

22 сакавіка каманда Луіса дэ ла Фуэнтэ сустрэнецца з Калумбіяй, а 26-га згуляе супраць Бразіліі.

Брамнікі: Унаі Сімон («Атлетык»), Давід Рая («Арсенал»), Алекс Рэміра («Рэал Сасьедад»).

Абаронцы: Дані Карвахаль («Рэал»), Педра Пора («Тотэнхэм»), Хесус Навас («Севілья»), Рабен Ле Нарман («Рэал Сасьедад»), Дані Вівіан («Атлетык»), Эмерык Лапорт («Аль-Наср»), Пау Кубарсі («Барселона»), Алекс Грымальда («Баер»), Хасэ Гая («Валенсія»).

Паўабаронцы: Радры («Манчэстэр Сіці»), Марцін Субімендзі, Мікель Мерына (абодва – «Рэал Сасьедад»), Фабіян Руіс («ПСЖ»), Аян Сансет («Атлетык»), Алекс Баэна («Вільярэал»).

Нападаючыя: Ламін Ямаль («Барселона»), Ніка Уільямс («Атлетык»), Дані Ольма («РБ Лейпцыг»), Мікель Аярсабаль («Рэал Сасьедад»), Пабла Сарабія («Вулверхэмптан»), Жэрар Марэна («Вільярэал»), Хаселу («Рэал»), Альвара Марата («Атлетыка»).