Усе навіны

Біёнчык пра перамогу над «Дняпро»: «Улічваючы тыя абставіны, якія ў «Славіі» меліся па нападніках, то мы эфектыўна справіліся»

16 сакавіка, 08:51

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падвёў вынікі матчу супраць «Дняпро» (2:0).

– Добры матч. Я думаю, што гульцы, заўзятары задаволеныя. Улічваючы тыя абставіны, якія ў нас меліся па нападаючым, то мы эфектыўна справіліся. Тут вялікі дзякуй хлопцам за тую гнуткасць і за разуменне за перанос тых ідэй, якія мы хацелі рэалізаваць і паспяхова рэалізавалі і ўсіх з перамогай.

– Ці задаволеныя вы пачаткам сезону?

– Сабралася дастаткова колькасць заўзятараў – больш за 3 тысячы. Любы старт хвалюючы і хацелася сябе праявіць і рады, што была падтрымка. Гульні каманды ператвараюцца ў свята, у якім хочацца часцей удзельнічаць. Заўзятары малайцы.

– Перад наступным турам будзе тыднёвая паўза. Ці добра гэта, з улікам таго, што не ўсе гульцы ў аптымальным стане, а таксама ў каманду прыйшлі два нападнікі.

– Выдатнае ў вас пытанне: самі ў сваім пытанні далі адказ. Я падзяляю ваш пункт гледжання, што хлопцы адаптуюцца і пагутараць, – сказаў Біёнчык.