Усе навіны

Валерый Бачароў: «У дзяцінстве гулялі з мужыкамі на піва. Абыгралі іх, але піва яны не купілі»

18 сакавіка, 14:31

Беларускі паўабаронца «Урала» Валерый Бачароў узгадаў, як гуляў у футбол у двары на піва.

– Аднойчы з мужыкамі гулялі на піва. Да нас падыходзяць мясцовыя мужыкі, некаторыя раней трэніраваліся, прапануюць згуляць на піва. Амаль адразу атрымліваю мяч, абыгрываю ўсіх і забіваю. Мы іх выйгралі недзе 6:1. Яны былі ў шоку, пыталіся адкуль я. Распавёў, што займаюся ў БАТЭ. Яны жартам казалі: «Гэй, падманулі нас». Піва яны нам не купілі. Але за перамогу купілі нам квас, сок, чыпсаў, – сказаў Бачароў.