Усе навіны

Экс-гулец «Белшыны» Часнакоў: «Пераходзіць у каманду было страшна. Але я хутка прывык і палюбiў Беларусь»

18 сакавіка, 15:18

24-гадовы казахстанскі паўабаронца «Табола» Іслам Часнакоў узгадаў пра перыяд у «Белшыне». У Беларусі гулец зборнай Казахстана выступаў з 2021 па канец 2022 года.

– «Белшына» – не самы вядомы клуб у Беларусі. Тым не менш, ты заўсёды цёпла адклікаешся аб гэтай камандзе. Калі пераходзіў туды, уяўляў варыянт з вяртаннем у Казахстан і ці думаў, што «Белшына» стане для цябе нейкім трамплінам?

– Шчыра, было вельмі страшна. Я вырашыў перайсці ў Беларусь за тры гадзіны. У той дзень днём мы ехалі на цягніку са збораў з «Алтаем», а ўвечары нам пішуць, што клуб збанкрутаваў і трэба шукаць новую каманду.

Ужо ўвечар у мяне былі думкі аб пераходзе. За некалькі гадзін я вырашыў, што трэба з'яжджаць, а на наступны дзень вылецеў у Мiнск праз Астану. Я месяц праходзіў прагляд у «Белшыне», пасля чаго падпісаў кантракт.

– Чым табе запомніўся перыяд у Беларусі і чаму ён стаў важным у тваёй кар'еры?

– У дублі «Алтая» я заўсёды быў любімчыкам і ўвесь час выходзіў на поле. Знаходзіўся ў зоне камфорту. Плыў па цячэнні, нікому нічога не даказваў. Калі пераехаў у Беларусь, мяне ніхто ня ведаў, гэта новая краіна, іншыя людзі. Тады я зразумеў, што прыйшоў час. Было вельмі страшна: ты ў далечыні ад дома, нікога вакол не ведаеш.

– Пасля добрага сезона ў «Белшыне», ты праходзіў прагляд у «Каспіі», але да кантракту не дайшло. Што не атрымалася?

– Не ведаю, навошта я тады ехаў на прагляд. Унутры адчуваў, што хачу застацца ў «Белшыне», бо галоўны трэнер і касцяк засталіся ў камандзе. Падумаў, што мне яшчэ рана рабіць вялікі скок з другой лігі Беларусі ў прэм'ер-лігу Казахстана.

Правёў адну гульню на зборах, пасля чаго на трэніроўцы нехта наступіў мне на палец. Я не надаў гэтаму значэння і згуляў яшчэ дзве гульні, пасля чаго ўжо не мог гуляць. Зрабілі рэнтген і выявілі расколіну на пальцы.

На той момант «Белшына» мяне чакала, кіраўніцтва казала: «Залечвай траўму і прыязджай да нас». Вырашыў вярнуцца і праз два дні пасля рэнтгена набыў білеты назад у Мінск. Я хутка прывык і палюбiў Беларусь. Быў дружны калектыў, мяне атачалі добрыя людзі.

– Адчуў розніцу, калі «Белшына» выйшла ў вышэйшую лігу Беларусі?

– Мы не маглі згуляць нават унічыю ў першых пяці матчах. Было цяжка, але трэнерскі штаб знайшоў словы і аб'яднаў каманду. Прыйшла вера ў сябе, і па выніку мы ўратаваліся ад вылету і дайшлі да паўфіналу Кубка Беларусі.

– Як ты набраўся сіл і ўпэўненасці для пераходу ў «Табол», які ўвесь час змагаецца за высокія месцы?

– Разумеў, што пасля «Белшыны» мне патрэбен новы выклік і трэба выходзіць з зоны камфорту. Вырашыў, што «Табол» – гэта каманда, у якую я хачу перайсці, – сказаў Часнакоў.