Усе навіны

Камароўскі пра падпісанне Буцько: «Паглядзелі, хто там вольны з беларусаў – сёлета пакуль не змаглі знайсці якаснага легіянера»

18 сакавіка, 18:12

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі распавёў пра падпісанне Аляксандра Буцько.

– Шукалі нападаючага, паглядзелі, хто там вольны з беларусаў, таму што сёлета пакуль не змаглі знайсці якаснага легіянера. Патэлефанавалі, ён быў вольным – вось і дамовіліся.

– Але ён якасны?

– Паглядзім, усё ў яго руках і нагах.

– Такое ёсць цікавае інтэрв'ю, дзе ён нібыта выказваўся пра тое, што не гатовы гуляць у вышэйшай лізе.

– Ну, я ад яго такіх слоў не чуў, – сказаў Жукоўскі.