Усе навіны

Камароўскі пра еўракубкі: «Іслач» не можа будаваць доўгатэрміновыя планы. Пакуль рыхтуемся да другога тура ЧБ»

19 сакавіка, 13:03

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі падзяліўся планамі на еўракубкі. Каманда згуляе ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

– Абойма, якая ёсць у вас, падыдзе для еўракубкаў?

– Каб проста выйсці на поле?

– Вам дастаткова проста выйсці на поле або будзеце змагацца за трапленне ў групавы этап?

– Гэта пакуль далёка. Пакуль мы рыхтуемся да наступнай гульні. Пасля паглядзім, што будзе. Мы не можам будаваць доўгатэрміновыя пляны. Пакуль мы мусім рыхтавацца да другога тура. Заўсёды хочацца найлепшага. Што ёсць, тое ёсць. Упэўнены, што хлопцы павінны прагрэсіраваць, – сказаў Камароўскі.