Усе навіны

Капітан юнацкай зборнай Беларусі Галята пра паразу ад чэхаў: «У памяці ўсплывалі флэшбэкі з Турцыі»

20 сакавіка, 22:21

Капітан юнацкай (U-17) зборнай Беларусі Данііл Галяпа пракаментаваў вынік першага матчу элітнага раўнда кваліфікацыі юнацкага Еўра-2024, у якім наша каманда саступіла чэхам (0:1).

– Моцная каманда, гуляць з чэхамі было няпроста. Я лічу, мы трымаліся годна, не пашанцавала ў канцоўцы. Прапусцілі ў дададзены... крыўднае паражэнне. Што на душы? Сум і туга. Ведаеце, у памяці ўсплываюць флэшбэкі з Турцыі, падобны сцэнар: у асноўны час згулялі ўнічыю, а пасля ў нашу браму паставілі «кропку» ў дададзеную. Але нават нягледзячы на тое паражэнне, выйсці з групы ўсё ж такі ўдалося. Таму не губляем баявы настрой. Наперадзе яшчэ два матчы: шанцы выйсці ў фінальную частку ёсць, – сказаў Галята.