Усе навіны

Украіна згуляе з Ісландыяй у фінале плэй-оф адбору Еўра-2024, Уэльс – з Польшчай, Грузія супраць Грэцыі

22 сакавіка, 09:00

Вызначыліся ўсе фіналісты плэй-оф кваліфікацыі Еўра-2024.

Пасля паўфінальных гульняў вызначыліся наступныя пары:

Украіна – Ісландыя

Уэльс – Польшча

Грузія – Грэцыя

Матчы пройдуць 26 сакавіка.

Каманды правядуць па адным матчы. Уэльс, Украіна і Грузія будуць гаспадарамі поля (украінцы толькі намінальнымі, бо матч пройдзе ў Польшчы).

Пераможцы супрацьстаянняў выйдуць на чэмпіянат Еўропы, які пройдзе 14 чэрвеня – 14 ліпеня ў Германіі.