Усе навіны

«Энергетык-БДУ» заключыў кантракт адразу з пяццю гульцамі

24 сакавіка, 14:34

«Энергетык-БДУ» заключыў кантракт адразу з пяццю гульцамі.

Сярод іх:

  • Арцём Глацько, абаронца. У складзе дубля каманды ў мінулым сезоне правёў восем матчаў, адзначыўшыся двума забітымі галамі;
  • Арсень Сокал, паўабаронца. У мінулым сезоне 18-гадовы гулец таксама выступаў за дубль клуба згуляў у пяці матчах;
  • Ягор Кананчук, хаўбек. У мінулым годзе ён правёў 26 гульняў за «студэнтаў», атрымаўшы ў пасіў чатыры жоўтыя карткі;
  • Сцяпан Гоманаў, паўабаронца. У мінулым выступаў за дубль «Энергетыка-БДУ», адыграўшы 26 матчаў, не вызначыўся асістамі;
  • Данііл Гаўрыльчук, форвард. Адыграў 21 матч у першынстве дублёраў без рэзультатыўных дзеянняў.

Усе трансферы першай лігі тут.