Усе навіны

РПЛ: «Рубін» Мартыновіча выйграў у «Ахмата» Рамашчанкі, «Арэнбург» Сівакова i «Факел» падзялілі ачкi і іншыя вынiкi

31 сакавіка, 18:33

29-31 сакавіка прайшлi матчы каманд з беларускай прысутнасцю ў 22-м туры РПЛ.

29 сакавіка

«Дынама» Андрэя Кудраўца прайграла «Растову» (1:4). Беларус усю гульню правёў на лаўцы запасных.

30 сакавіка

«Крылы Саветаў» Ягора Карпіцкага і Кірыла Пячэніна згулялі ўнічыю з «Зенітам» (1:1). Карпіцкі правёў увесь матч на лаве запасных, Пячэнін выйшаў на поле на 78-й хвіліне.

«Балтыка» Віталя Лісаковіча, Юрыя Кавалёва і Кірыла Капленкі перамагла «Ніжні Ноўгарад» (2:0). Лісаковіч адзначыўся голам на 43-й хвіліне, Кавалёў выйшаў у старце і быў заменены на 90+3-й хвіліне, Капленка выйшаў на поле на 46-й хвіліне.

«Урал» Віктара Ганчарэнкі, Ягора Філіпенкі, Уладзіслава Малькевіча, Валерыя Бачарава, Дзяніса Шчарбіцкага і Арцёма Канцавога згуляў унічыю са «Спартаком» (0:0). Філіпенка адгуляў матч цалкам, Шчарбіцкі ўсю гульню правёў на лаўцы запасных, Малькевіч, Бачароў і Канцавы не патрапілі ў заяўку.

31 сакавіка

«Арэнбург» Міхаiла Сівакова і Цімафея Мартынава i «Факел» падзялілі ачкі (0:0). Мартынаў усе 90 хвілін прасядзеў на лаве запасных. Сівакоў не патрапіў у заяўку на матч.

«Рубін» Аляксандра Мартыновіча выйграў у «Ахмата» беларускага галоўнага трэнера Міраслава Рамашчанкi (2:1). Мартыновіч патрапіў у заяўку на матч, але не выйшаў на поле.

Найлепшыя букмекеры

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...