Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Ардабасы» Сяднёва прайграў «Кайрату», «Астана» Эбонга саступіла «Елімаю» Корзуна і іншыя вынiкi

31 сакавіка, 18:54

30-31 сакавіка прайшлi матчы 3-га тура чэмпіянату Казахстана з удзелам беларускіх футбалістаў.

30 сакавіка

«Атырау» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча, Мікіты Сцяпанава і Мікалая Сігневіча прайграў «Жэтысу» (0:1) Антона Шрамчанкі. Хаткевіч правёў цэлы матч, Сігневіч таксама выйшаў з першых хвілін, Стасевіч з'явіўся на полі пасля 1-га тайма і вызначыўся не забітым пенальці на 79-й хвіліне, а таксама атрымаў жоўтую картку, Сцяпанаў быў замен на 78-й хвіліне. Шрамчанка выйшаў на поле з першых хвілін і быў заменены на 72-й.

31 сакавіка

«Актабэ» Дзмітрыя Бяссмертнага выйграў у «Жэніса» Дзяніса Грачыхі і Сяргея Волкава (3:0). Бяссмертны і Волкаў выйшлі ў стартавых складах і былі заменены на 90+1-й і 70-й хвілінах адпаведна, Грачыха правёў усю гульню на лаўцы запасных.

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна згуляў унічыю з «Таболам» (0:0). Беларус адгуляў матч цалкам і на 69-й хвіліне атрымаў жоўтую картку.

«Астана» Макса Эбонга прайграла «Ялімаю» Мікіты Корзуна і Мікалая Золатава (0:1). Эбонг правёў на полі ўвесь матч, аднак не змог вызначыцца дзейснымі дзеяннямі. Корзун таксама правёў усе 90 хвілін на полі, атрымаўшы на на 70-й хвіліне жоўтую картку. Золатаў прасядзеў увесь матч на лаве запасных.

«Ардабасы» Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага прайграў «Кайрату» (1:2). Садоўскі выйшаў на поле на 63-й хвіліне і не вызначыўся выніковымі дзеяннямі.